Сделать стартовой  |  Добавить в избранное  |  RSS 2.0
О редакции  |  Обратная связь
Поиск по сайту:Расширенный поиск по сайту

» Прадпрымальны “Вясёлы балаган”
15 апреля 2011 | рубрика: Наши авторы | опубликовал: admin | просмотров: 94

Прадпрымальны “Вясёлы балаган”

10 сакавіка раённы агляд-конкурс аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў” завітаў у Поразава. Журы і гасцей чакала тэатралізаваная гульнёвая праграма. А падрыхтаваў яе дзіцячы клуб «Вясёлы балаган» Поразаўскага ГДК. Сюжэт гульні адпавядаў сучаснасці. Як вядома, 2011-ы названы Годам прадпрымальнасці, вось і гаспадары падвор’я Віктар Ганчарэвіч і Марта Быб вырашылі адкрыць свой асабісты пансіянат. Як кажуць, і грошай зарабіць, і здароўе наведвальнікаў палепшыць. Назва пансіяната гаварыла сама за сябе – “Абы здароўе”. Удзельнікам давялося і бульбу на палетках збіраць, і есці смачныя блінцы. І пачалося. Гаспадарам удалося правесці вясёлыя і адначасова аздараўляльныя конкурсы. Я таксама прыняла ўдзел у гэтай гульні і атрымала салодкі пачастунак.

Свята доўжылася паўгадзіны, але нават за гэты кароткі адрэзак часу мы цалкам акунуліся ў вясковыя турботы і былі акружаны гасціннасцю і цеплынёй гаспадароў. Журы, а імі былі метадыст дасуговай дзейнасці РМЦ А. І. Адашчык і вядучы метадыст аматарскіх аб’яднанняў РМЦ С. П. Дзянісава, праведзенай рабоце і падрыхтоўцы да агляду далі станоўчую адзнаку.

Аматарскае аб’яднанне Поразаўскага гарадскога Дома культуры – дзіцячы клуб аматараў гульні “Вясёлы балаган” – было сфарміравана ў 2002 годзе і налічвае ў сабе 13 удзельнікаў. Кожны з іх таленавіты і выдатны па-свойму. Кіраўнік аматарскага аб’яднання Людміла Мікалаеўна Ботвіч да кожнага знайшла асабісты падыход. У 2008 годзе клуб гульні быў узнагароджаны дыпломам “За развіццё аматарскай творчасці ў арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі”, а таксама неаднаразова адзначаны на абласных і раённых аглядах аматарскіх аб’яднанняў.

К. ТОТЧЫК,

студэнтка філалагічнага факультэта ГрДзУ імя Янкі Купалы, спецыяльнасць «Журналістыка».

Комментарии (0)   Добавить свой комментарий Отправить другу   Версия для печати  


Другие новости по теме:

  • Казачны церам будуюць дзеці
  • Сем — лічба магічная. Стане і цудоўнай
  • Мой бяспечны свет
  • У іх руках пашпарт. І будучыня Беларусі
  • Бульбачка Смятанаўна запрашае


  • » Информация
    Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
     


    Календарь
    «    Май 2012    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     


    Наш опрос
    Как решить проблему с безнадзорными животными?

    отлавливать и усыплять
    воспитывать хозяев штрафами
    открыть приют для бездомных животных
    оставить все, как есть


    Погода в Свислочи

    Праздники Беларуси




    Главная страница   |