Сделать стартовой  |  Добавить в избранное  |  RSS 2.0
О редакции  |  Обратная связь
Поиск по сайту:Расширенный поиск по сайту

» Расчыняйце, людзі, вокны хатаў у вясновы сусвет!
7 мая 2011 | рубрика: Наши авторы | опубликовал: admin | просмотров: 96

Вясна на планеце, мусіць, пачалася з кахання Сонца да Зямлі. Здаецца, само жыццё ў гэты час спявае. Душа вясны – гэта душа дабрыні, на паўнеба. Вось дзяўчынка з вяснушкамі – яе шчокі ўсеяны такім морам вяснушак, што, калі твар трапляў пад сонца, здавалася, ён успыхваў, як касцёр. Вясна заўжды прыходзіць да нас добрай казкай, як і мары чалавека прылятаюць птушкаю крылатай. А нашы крылы – зямля і неба. Зямля вясной светлая, як маці, а неба гаспадарлівае, як бацька. Мы жадаем, каб хутчэй сады красою расцвіталі. Цвілі на роднай зямельцы яблыні і вішні, грушы і слівы... Вясною сады Бацькаўшчыны нібы ў вырай ляцяць... Шчодра і радасна ідуць па вясне царэўна і царэвіч – Чаромха і Бэз. Сонца, як бацька, пачынае сагравацъ зямлю, а тая, як клапатлівая маці, ужо думае пра хлеб будучы. А неба са сваёй райскай вышыні не можа не налюбавацца новымі ўборамі зямелькі-матухны. Калі араты выходзіць у поле, сонца яму лагодна і пяшчотна ўсміхаецца, пачынае разам з ім гаспадарыць.

Жаўранкі – гэтыя веснікі абуджэння роднай прыроды – таксама вітаюць вясну. Гэтыя добрыя птушкі спяваюць, не задумваючыся для каго і за колькі. Але яны на сваіх крылах упэўнена нясуць вясну чалавецтву – самую светлую і радасную пару жыцця. Здаецца, само неба звініць высокім жаўранкам. I таму песенька жаўруковая ў сэрцы павінна жыць заўсёды! Буслы таксама раздаюць усім ваколіцам падарункі вясны. Вясной выразна бачыш, што родная рака – тая самая рака маленства – не знае старасці. Пачынаеш усведамляць, што і наша жыццё – павольная рака, і таму так не хочацца паскараць яе цячэння. Быццам і ў жьщця няма канца, і так хочацца паспець зрабіць нешта надзвычай карыснае для нашай сінявокай Беларусі.

А сам дзянёк вясновы – як чалавек памаладзелы. Імкніся, суайчыннік, пражыць кожны дзень дабрэй і мудрэй! I не забывай, чалавеча, пажынаць душой святло зямное... Помні, што душа толькі добрага чалавека, нібы майскае сонца, свеціцца. Мне думаецца, што сэрца чалавеку і дала вясна. Зусім жа невыпадкова раней кабеты і дзяўчаты спявалі вяснянкі, бо менавіта ж у песні сканцэнтраваны найвышэйшыя эмоцыі сэрца: чалавек спявае, калі на душы яму хораша. А вясною душа так і просіцца заспяваць.

А які чароўны вясновы лес! У прыемнай вандроўцы па родных ваколіцах ногі ніколі не стамляюцца. Бачыш, усміхаючыся, як сонца на дрэвы залазіць усё вышэй і вышэй... Быццам яму таксама хочацца прагуляцца сярод беларускіх соснаў, бяроз і дубоў. Бярозы свецяцца чысцінёй і мудрай дабрынёй. У родным лесе, бы ў бацькавай хаце...

Расчыняйце, людзі, вокны хатаў у вясновы сусвет!

К. КАРНЯЛЮК.

Комментарии (0)   Добавить свой комментарий Отправить другу   Версия для печати  


Другие новости по теме:

  • Чалавеча, прытуліся да дрэва!
  • Цёпла, яшчэ цяплей, горача...
  • Браткі жывуць у Рудні
  • І міргацяць агеньчыкі лампадак
  • Ім песня жыць дапамагала


  • » Информация
    Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
     


    Календарь
    «    Май 2012    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     


    Наш опрос
    Как решить проблему с безнадзорными животными?

    отлавливать и усыплять
    воспитывать хозяев штрафами
    открыть приют для бездомных животных
    оставить все, как есть


    Погода в Свислочи

    Праздники Беларуси




    Главная страница   |