Сделать стартовой  |  Добавить в избранное  |  RSS 2.0
О редакции  |  Обратная связь
Поиск по сайту:Расширенный поиск по сайту

» Жывы клубочак
24 декабря 2011 | рубрика: Наши авторы | опубликовал: admin | просмотров: 50

Жывы клубочак

Мне часта ўспамiнаецца адзiн незвычайны выпадак з маленства. Мацi некуды пайшла, бабуля сядзела на печы i вязала, а я, маленькi сумны валацужка, блукаў па хаце — з кутка ў куток. Нарэшце абрыдла.

— Баб, — пацягнуўся я да бабкi, — раскажы казку, толькi цiкавую.

— Лезь на печку, раскажу.

Я залез, i тут дзесьцi зусiм побач пачулася: «Цiў-цiў-цiў». Мы прыслухалiся: што ж такое? Бабуля адклала вязанне, паправiла акуляры i не зусiм ўпэўнена сказала:

— Верабей заляцеў у комiн, цi што?

Перадала мне клубок, злезла з печы, каб з прыпечка глянуць, што робiцца ў печы i комiне. Я ўзяў клубок — i ад нечаканасцi ледзь не звалiўся. «Цiў-цiў-цiў»,— пiшчала прама ў мяне ў руках.

— Бабуля! — закрычаў я. — Клубок пiшчыць. Ён жывы...

Бабка перастала гортаць у печы, сярдзiта павярнулася да мяне:

— Што ты, гарэза, жартаваць са старой уздумаў?

— Цiў-цiў-цiў! — адказаў ёй клубок.

Хуценька пачалi мы разблытваць з яго нiткi i ўбачылi... спачатку расколатае шкарлупiнне, а потым — маленькае жоўценькае куранятка. Пяшчотнае, як сонейка.

— Ах, бацюхны мае! — усклiкнула бабуля i чамусьцi пачала апраўдвацца:

— Гэта ж я тры тыднi таму скончыла давязваць шкарпэтку, а нiткi засталiся i нiчога не было, каб наматаць iх. Гляджу, на стале курынае яйка ляжыць, яго i ўзяла. А яно, бач ты, сагрэлася ў воўне, i куранятка нарадзiлася! (Так i сказала, а не «вывелася»: бабуля ўсiх лiчыла Божымi стварэннямi.)

Даўно гэта было. Шмат гадоў ужо, як прыняла зямля сонейка майго сэрца — бабулю Таццяну Васiльеўну Карнялюк. Але i сёння ўспамiн аб ёй, аб тым жоўценькiм куранятку нястомным цяплом грэе душу...

К. КАРНЯЛЮК,

краязнаўца, педагог, г. Віцебск.

Комментарии (0)   Добавить свой комментарий Отправить другу   Версия для печати  


Другие новости по теме:

  • Нявыдуманыя гісторыі: Парай мне, жонка, каго замуж браць
  • Востра працінае сэрца памяць
  • Гарачы чэрвень 41-га
  • Мама, я бачу!
  • Мама, я хачу вярнуцца


  • » Информация
    Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
     


    Календарь
    «    Май 2012    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     


    Наш опрос
    Как решить проблему с безнадзорными животными?

    отлавливать и усыплять
    воспитывать хозяев штрафами
    открыть приют для бездомных животных
    оставить все, как есть


    Погода в Свислочи

    Праздники Беларуси




    Главная страница   |