Сделать стартовой  |  Добавить в избранное  |  RSS 2.0
О редакции  |  Обратная связь
Поиск по сайту:Расширенный поиск по сайту
Регистрация на сайте
Авторизация

Навигация


Популярные новости
» Кодекс однозначен: «Нет» изготовлению самогона
» У нас была своя «Брестская крепость»
» Мистер Великий познакомился со свислочской родней
» Масленіца ў суправаджэнні мяцеліцы
» 100 лет прожить – не поле перейти
» Помнiць сасна-хутаранка...
» У истоков духовности. Свято-Аннинский храм в деревне Хо ...
» 90 узлётаў, жыцця паваротаў...
» Трансграничное сотрудничество
» Одна на всех Победа

Архив
Архив новостей



» Рознакаляровае неба дзяцінства
8 июня 2009 | рубрика: Культура и духовность | опубликовал: admin | просмотров: 184

Рознакаляровае неба дзяцінстваЗ года ў год 1 чэрвеня краіна адзначае Міжнародны дзень абароны дзяцей. Сёлета добрая традыцыя была падтрымана. Дажджлівае надвор'е не стала перашкодай, каб сабрацца дзіцячай дружнай грамадой у РДК на свяце «Рознакаляровае неба дзяцінства». Выхаванцы летніх аздараўленчых лагераў і іншыя рабяты ў бадзёрым настроі спяшаліся на свята. Чаканні дзяцей спраўдзіліся: канцэртная праграма, прымеркаваная да свята дзяцінства, была насычана песнямі, танцамі, інсцэніроўкамі і шматлікімі конкурсамі.

Рознакаляровае неба дзяцінстваЮныя зоркі Свіслаччыны змянялі адна другую. Ім дружна апладыравала зала. Ганаровыя госці — старшыня раённага Савета дэпутатаў Э. С. Тарноўскі і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама В. М. Бяляева — павіншавалі дзетвару і дарослых са святам, пажадалі насычанага адпачынку на летніх канікулах. Каб лета атрымалася сапраўды ўдалым, яго патрэбна правільна арганізаваць. Вучні СШ № 3 райцэнтра ў гумарыстычнай форме нагадалі дзецям элементарныя Правілы дарожнага руху.

Рознакаляровае неба дзяцінстваПрыйшлі павіншаваць сваіх старэйшых сяброў прадстаўнікі дашкольных устаноў. У холе РДК і на галоўнай плошчы разгарнуліся выстава работ удзельнікаў гурткоў раённага Дома рамёстваў «Скарбонка дзіцячых талентаў», выстава хатніх жывёл «Мой хатні любімец», конкурс «Жывыя літары», прайшла віктарына «Літаратурны калейдаскоп». Быў арганізаваны традыцыйны конкурс малюнкаў на асфальце на тэму «Беларусь — мая Радзіма». Супрацоўнікі аддзялення ДАІ сумесна з юнымі інспектарамі арганізавалі конкурс веласіпедыстаў. Самыя актыўныя ўдзельнікі конкурсаў атрымалі сувеніры.

Рознакаляровае неба дзяцінстваУ гэты ж дзень намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Г. М. Чыжыкава і старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа С. М. Пашкевіч разам з валанцёрамі наведалі аддзяленне дзённага прабывання цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, аддзяленні райбальніцы і падарылі салодкія пачастункі дзецям. Дзве мамы радзільнага аддзялення прымалі ад прадстаўнікоў арганізацый віншаванні і падарункі.

Рознакаляровае неба дзяцінстваНа мультыплікацыйныя фільмы запрашаў дзяцей і дарослых кінатэатр «Звезда». Для самых спартыўных была арганізавана сустрэча дваровых каманд.

Няхай і наступныя летнія дзянькі правядуць дзеці з такім настроем, як у сваё свята. 

Алена КЕДЗІК.

Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

На здымках: моманты свята.

Комментарии (0)   Добавить свой комментарий Отправить другу   Версия для печати  


Другие новости по теме:

  • Усё на радасць дзецям
  • Добрых спраў — шмат
  • Хто хутчэй?!
  • Масленіца ў суправаджэнні мяцеліцы
  • Сям'я павінна быць здаровай... духоўна


  • » Информация
    Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
     


    Календарь
    «    Март 2010    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     


    Наш опрос
    Как вы относитеcь к самогоноварению?

    отрицательно
    положительно
    мне все равно


    Погода в Свислочи

    Праздники Беларуси


    Главная страница   |