Сделать стартовой  |  Добавить в избранное  |  RSS 2.0
О редакции  |  Обратная связь
Поиск по сайту:Расширенный поиск по сайту

» Раённы сход — для бацькоў урок
28 ноября 2011 | рубрика: Семья | опубликовал: admin | просмотров: 169

Раённы сход — для бацькоў урок

Раённыя бацькоўскія схо­­ды на Свіслаччыне не навіна: яны арганізоўваюцца штогод і звычайна ў першай палове навучальнага года. Іх удзельнікамі становяц­ца су­­­пра­­­цоўнікі МНС, пра­ва­ахоўных органаў, прадстаўнікі аддзела адукацыі, медыцын­скія работнікі, педагогі сацыяльныя, псіхолагі, класныя кіраўнікі, бацькі — адным словам, усе тыя, хто мае дачыненне да вучэбна-выхаваўчага працэса. Сёлета госцем бацькоўскага сходу «Дзеці і бацькі ў люстэрку адносін» стаў старшыня раённага выканаўчага камітэта А. М. Таргонскі.

Алег Мечыслававіч пабу­да­ваў сваё выступленне ў форме дыялога. Сумесна з прысутнымі ён паспрабаваў выявіць недапрацоўкі, упу­шчэнні як з боку работнікаў адукацыі, так і з боку бацькоў і мясцовай улады. У ходзе гутаркі былі вызначаны праблемныя і хвалюючыя пытанні. У прыватнасці, Алег Мечыслававіч прапанаваў да­­памогу ў выдзяленні палі­ва для аўтатранспарту на паездкі ў аквапарк і іншыя аздараўленчыя комплексы, якія садзейнічаюць умацаванню здароўя і агульнаму развіццю дзяцей.

Раённы сход — для бацькоў урокПамылковае меркаванне многіх бацькоў адносна таго, што менавіта школа павінна выхоўваць дзяцей, абвергла педагог сацыяльна-педага­гічнага цэнтра з прытулкам І. І. Пясецкая.

На тэму «Любоў — аснова сям’і» разважала рэдактар аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем рэдакцыі «Свіслацкай газеты» Я. Г. Кобрынец. Ядвіга Генрыхаўна неаднаразова на старонках раённага выдання ўздымала тэму ўзаемаадносін дзяцей і бацькоў. Ад сустрэч з героямі газетнага радка ў яе заставаліся розныя ўражанні. За адных яна шчыра радавалася і ставіла іх сямейныя каштоўнасці ў прыклад, за іншых, наадварот, ёй было вельмі крыўдна і балюча. Журналіст не разумее тых бацькоў, чые дзеці ў мірны час трапляюць у сацыяльныя прытулкі, і цешыцца за тых, хто становіцца на шлях выпраўлення. На бацькоўскім сходзе яна заклікала прысутных яшчэ раз прааналізаваць свае адносіны да дзяцей, каб у будучым выхоўваць іх у любові.

Пастаянна нядбайных бацькоў наведваюць супрацоў­нікі міліцыі і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны не менш за настаўнікаў хвалююцца аб бяспецы і здароўі падрастаючага пакалення. Павучальным для сабраўшыхся стаў прадэманстраваны фільм, зняты аддзелам па надзвычайных сітуацыях на рэальных фактах.

Кропку ў бацькоўскім сходзе паставіла агітбрыгада СШ № 3 г. Свіслач, якая прадставіла выступленне на тэму «Суд над цыгарэтай».

Алена КЕДЗІК.

Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Комментарии (0)   Добавить свой комментарий Отправить другу   Версия для печати  


Другие новости по теме:

  • Бацькоў сабраў раённы сход
  • Сям'я павінна быць здаровай... духоўна
  • Добрых спраў — шмат
  • Школа трох пакаленняу
  • Районные будни


  • » Информация
    Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
     


    Календарь
    «    Май 2012    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     


    Наш опрос
    Как решить проблему с безнадзорными животными?

    отлавливать и усыплять
    воспитывать хозяев штрафами
    открыть приют для бездомных животных
    оставить все, как есть


    Погода в Свислочи

    Праздники Беларуси




    Главная страница   |