Белавежжа! Зямля продкаў, якія пакінулі нам у спадчыну ўсё самае лепшае. Любая сінявокая радзіма ў зялёнай пушчанскай сукенцы, з пшанічнай касой і рамонкавым вяночкам на галаве. Якія дарагія для нас твае беластволыя бярозавыя гаі і сасновыя бары, твае росныя лугі і залатыя палеткі, як цешыць душу спеў тваіх жаўранкаў, як ласкава ты ўсміхаешся кожнаму, як шчыра сустракаеш гасцей хлебам-соллю на белым ільняным ручніку. Якое шчасце, што ты ёсць у нас такая! І вада ў тваіх крыніцах самая чыстая, і сонца тваё самае гарачае, і людзі твае самыя шчырыя, самыя працавітыя.