Сделать стартовой  |  Добавить в избранное  |  RSS 2.0
О редакции  |  Обратная связь
Поиск по сайту:Расширенный поиск по сайту

» Залатое вяселле – век на дваіх
25 ноября 2011 | рубрика: Земляки | опубликовал: admin | просмотров: 66

Залатое вяселле – век на дваіх

Я ехаў у Дабраволю, ужо заранёў уяўляючы сабе, што там убачу, каго сустрэну. Мяне чакала сямейная пара, Аляксандр Пятровіч і Надзея Сцяпанаўна Калачы, якія нядаўна адзначылі паўвека сумеснага жыцця. Залатое вяселле. Простыя людзі з простымі прафесіямі, ужо даволі сталыя… Усё ж цікава, што яны мне раскажуць?

Звычайная драўляная хата выдзялялася на вуліцы хіба што не зусім звыклым зялёным колерам ды зорачкай на сцяне. Мяне сустрэла гаспадыня. Запрасіла зайсці. У прасторным і светлым пакоі ўсе нагадвае пра нядаўняе святкаванне. І некалькі букетаў кветак, і рознакаляровыя паветраныя шарыкі на сценах. Віншаваць сям’ю Калачоў з залатым вяселлем прыходзілі прадстаўнікі сельсавета, і, канешне, з’ехаліся родныя. Надзея Сцяпанаўна прапануе паклікаць мужа, які на той момант нешта рабіў на падворку. Прызнацца, я чакаў убачыць старэнькага дзядка васьмідзесяці чатырох гадоў, магчыма, з кіёчкам, зусім нямоглага. Таму здзівіўся, калі ў хату бадзёра зайшоў падцягнуты сталы мужчына. Пазней, калі расказаў ім пра свае думкі, разам пасмяяліся. Распачалася няспешная размова. Безумоўна, адразу я спытаў пра дзяцінства.

– Жылі цяжка. Я яшчэ памятаю і вайну, і як у нас ствараліся калгасы. Старэйшы брат загінуў на фронце, сястра выйшла замуж і з’ехала, бацька памёр ад хваробы, карацей кажучы, мы засталіся з мамай адны. Я ўжо не магла яе пакінуць, так і жылі. Жанчынам цяжка даглядаць усю гаспадарку, – Надзея Сцяпанаўна пільна глядзіць на мяне ўжо выцвілымі, але вельмі жывымі валошкавымі вачыма, і ў іх я не бачу ні шкадавання, ні скаргі. – З чатырнаццаці гадоў пайшла ў калгас. Тады амаль не плацілі, а рабіць прыходзілася многа. Пасля перайшла працаваць на ферму. Туды не вельмі хацелі жанчыны ісці, бо гэта нялёгкая праца без выхадных. Так усё жыцце і адрабіла на ферме. Праўда, за гэта зараз атрымоўваю падвышаную пенсію.

У Аляксандра Пятровіча жыццё тыповае для яго пакалення заходніх беларусаў. З самага маленства ўжо прыходзілася працаваць. Звычайнае сялянскае жыццё, калі трэба шмат рабіць, каб дапамагчы вялікай сям’і.

 – Быў з малых гадоў пастушком, пасвіў спачатку толькі сваю жывёлу, а пасля далучылі і суседскую. За гэта плацілі па восені некалькімі пудамі жыта. У першую восень вайны акупацыйныя ўлады прывялі да нас у хату на пастой двух палонных савецкіх афіцэраў. Яны цэлую зіму жылі ў нас, працавалі і харчаваліся з намі, нават не спрабавалі збегчы. Мабілізавалі мяне ў войска ўжо пасля вызвалення Беларусі, – успамінае мужчына.

Аляксандр Пятровіч расказвае, як яго прызыў (1927 года нараджэння) быў накіраваны пад Кёнігсберг, дзе ішлі жорсткія баі. Але нейкі мудры генерал не паслаў “неабстраляных” юнакоў “у мясарубку”, як сказаў сам ветэран. Так цэламу прызыву беларусаў з нашага краю было захавана жыццё. А потым пацягнуліся доўгія восем (!) гадоў вайсковай службы. Калі пасля законных сямі ўжо справа ішла на дэмабілізацыю, распачаліся падзеі ў Чэхаславакіі, і сяржанцкі састаў затрымалі яшчэ на год.

Малады чалавек, вярнуўшыся дадому, гатовы быў да любой працы. Яго накіравалі на курсы хлебапёкаў-кандзіцераў. І вырабляў хлеб Аляксандр у свіслацкай пякарні, нават быў яе дырэктарам. Пасля была праца ў лясніцтве. Памятае Аляксандр Пятровіч, як завезлі ў пушчу першых зуброў. Так і адрабіў у лесе спачатку лесарубам, а потым лесніком.

Гісторыя агледзін, заручын і сватання расказвалася з лёгкай усмешкай. Малады і адзінокі на той час Аляксандр прыехаў у Дабраволю да сваяка. І за сталом пачалася размова пра сямейнае жыццё. Тады і прапанаваў дабравольскі сваяк пазнаёміцца з сімпатычнай дзяўчынай. Пайшлі глядзець. Надзя ў той момант якраз прывезла ігліцу і шчыравала на падворку. Аляксандр моўчкі прайшоўся міма, прыглядзеўся – спадабалася. Пасля было ўдалае сватанне і вяселле. Юбіляры шчыра прызнаюцца, што не было тады ніякага кахання, палымяных пачуццяў. Сімпатыя ўзаемная, канешне, прысутнічала, але галоўным, здаецца, было неадольнае імкненне жыць па-сапраўднаму: у сям’і, з дзеткамі. Дзеці – Люда, Саша і Галя – неўзабаве напоўнілі дом клопатамі і радасцю. Прыйшоўшы “ў прымакі”, Аляксандр адразу ўзяўся за наладжванне гаспадаркі. Пераставіў, падняў і дабудаваў хату. Я аглядаю гэтае звычайнае вясковае жыллё і адчуваю, наколькі мне ўсё тут знаёма. У такіх драўляных хатах выраслі мае бацькі, мае сваякі, я сам. Не без гонару распавядае гаспадар, як амаль усе зрабіў сваімі рукамі, як хвалілі яго майстэрства сапраўдныя прафесіяналы. Вось тут і жывуць усе пяцьдзесят гадоў.

Пытаюся, як жа пражыць паўвека разам у згодзе, выхаваць траіх дзяцей.

– Ясная справа, што за столькі гадоў шмат чаго было ў нашым сямейным жыцці: і спрачаліся, і сварыліся, і крыўдавалі. Але я ўпэўнены, што трэба заўсёды саступаць адзін аднаму, умець дараваць і забыць усе крыўды. Бо іначай для чаго жыць? Няўжо – каб скандаліць? Не. Трэба жыць для сям’і, для дзяцей. Каб не было сорамна, – разважае Аляксандр Пятровіч.

Надзея Сцяпанаўна захоплена расказвае, што і пра іх дачку Людмілу таксама пісала прэса. Аказалася, яна на сваёй пасадзе інспектара групы прапаганды ў адным з падраздзяленняў МНС дабілася значных поспехаў. Малодшыя сын і дачка знайшлі сваё месца ў прадпрымальніцтве. З радасцю кожны раз сустракаюць бабуля і дзядуля сваіх трох унукаў і ўнучку. Варта адзначыць, што мама Надзеі Сцяпанаўны пражыла 106 гадоў. Жыла разам з дачкой і яе сям’ёю у гэтай хаце. У такім факце мне асабіста таксама бачыцца прыкмета сапраўднай чалавечнасці і цярпімасці. Дарэчы, пра гэту доўгажыхарку наша газета таксама пісала. А калі я гавару пра здаровы радавод, пра добры генетычны код, то Аляксандр Пятровіч …закурвае (!) і здзіўляе мяне яшчэ адным фактам. Да сямідзесяці гадоў ён сам нарыхтоўваў дровы ў пушчы, сыны і зяці дапамагалі толькі спарадкаваць. Успамінаю сваіх дзядоў. Яны таксама былі сапраўднымі дубамі-асілкамі, таксама пражылі ўвесь час працуючы.

Простая сям’я, простая хата, простае жыццё. А ці сапраўды простае? Колькі розных выпрабаванняў, колькі знясільваючай працы, колькі дзяржаўных перамен прыйшлося на жыццё гэтых двух светлых і цярплівых людзей? Яны ўсё адолелі, шмат чаго асілілі разам. Разам пяць дзясяткаў гадоў, а на дваіх – цэлы век. Тады варта гаварыць: шчаслівыя людзі, шчаслівая сям’я, шчаслівае жыццё!

Анатоль РАМАНЧУК.

Комментарии (0)   Добавить свой комментарий Отправить другу   Версия для печати  


Другие новости по теме:

  • Сто птушак-гадоў у сусвет адляцелі
  • 90 узлётаў, жыцця паваротаў...
  • Ваенны шлях не доўгі, але яркі
  • Помнiць сасна-хутаранка...
  • Дачушка


  • » Информация
    Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
     


    Календарь
    «    Май 2012    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     


    Наш опрос
    Как решить проблему с безнадзорными животными?

    отлавливать и усыплять
    воспитывать хозяев штрафами
    открыть приют для бездомных животных
    оставить все, как есть


    Погода в Свислочи

    Праздники Беларуси




    Главная страница   |